Усе навіны

Гаві не будуць выклікаць у зборную Іспаніі да сакавіка 2025 года, каб не рызыкаваць ім

22 лістапада, 09:00

Траўміраваны паўабаронца «Барселоны» Гаві не толькі прапусціць Еўра-2024 і Алімпійскія гульні, але і не згуляе за зборную Іспаніі да сакавіка 2025 года, паведамляе As.

Тады пачнецца адбор на чэмпіянат свету-2026, таму Федэрацыя футбола не будзе рызыкаваць футбалістам і выклікаць яго раней.

У Гаві разрыў пярэдняга крыжападобнага звязка калена і пашкоджанне меніска. Яго прааперуюць 28 лістапада ў Барселоне.