Усе навіны

Дзяніс Палякоў: «Думаю, зборная Беларусі ад матча да матчу выглядае ўсё лепш і лепш»

22 лістапада, 09:10

Абаронца зборнай Беларусі Дзяніс Палякоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з Косава (1:0).

– Дзяніс, ты правёў 60-ы матч за зборную. Для цябе гэтая лічба нешта значыць?

– Галоўнае – мы сёння перамаглі. Са станоўчымі эмоцыямі завяршылі цыкл.

– Ці абмяркоўваеце ў распранальні, што пры крыху іншым раскладзе вы маглі б ужо быць на Еўра?

– Мы ў мінулае не глядзім. Што было, тое было, ужо нічога не памяняеш. Зразумела, што недзе можна было сыграць крыху ўдалей, недзе ўзяць больш ачкоў. Але ёсць як ёсць. Мы правялі добрую апошнюю гульню, будзем рыхтавацца да вясновага адрэзка.

– Вяртаючыся да матчу з Косава, можам ці мы сказаць, што навучыліся ціснуць суперніка да канца і вырываць патрэбны вынік?

– Не ведаю, заканамернасць гэта ці не, што мы прапускалі на апошніх хвілінах. Але над гэтым увесь час працуем. Думаю, што ад матчу да матчу мы выглядаем усё лепш і лепш, – сказаў Палякоў.