Усе навіны

Беларусь перамагла Косава пры 0.18 xG, у суперніка – 1.07

22 лістапада, 10:18

21 лістапада зборная Беларусі перамагла Косава (1:0). Адзіны мяч забіў Дзмітрый Анцілеўскі.

Па дадзеных WyScout, Беларусь завяршыла гульню з паказчыкам 0.18 xG. Галявы ўдар Анцілеўскага пацягнуў на 0.07 xG. Косава ж найграла на 1.07 xG.

Нагадаем, xG (чаканыя галы) – метрыка, якая адлюстроўвае створаныя моманты на падставе ўдараў па варотах.