Усе навіны

Мяргім Войвада: «У Косава было шмат момантаў, але мы не забілі Беларусі гол, які б надаў нам упэўненасці»

22 лістапада, 11:01

Абаронца зборнай Косава Мяргім Войвада выказаўся пра матч супраць Беларусі (0:1) у кваліфікацыі Еўра-2024 і пра стан поля.

«Справа не ў тым, што Беларусь мела шмат момантаў, яна кантралявала ход гульні. У нас было шмат момантаў, але мы не забілі гол, які б надаў нам упэўненасці. Мы забілі гол у перапынку, але гэта футбол, мы мусім пагадзіцца.

Мы стараліся з усіх сіл, але, нажаль, у нас таксама было шмат недахопаў. Мы павінны сказаць вялікі дзякуй новым гульцам. Для іх гэта выдатны досвед на будучыню. Мы ўпусцілі яшчэ адзін шанц на кваліфікацыю, але гэта было няпроста. У нас фантастычныя гульцы. Атмасфера добрая, мы вельмі добра падрыхтавалі маладых гульцоў.

Я магу казаць пра поле і пра час, калі мы разам. Мы выдатна бавім час. Для кваліфікацыі гэтае не толькі поле, тут шмат чаго. Занадта шмат людзей, зашмат персаналу. Мы павінны ўзяць на сябе адказнасць. Калі я прыходжу, я стараюся з усіх сіл.

Ім даводзіцца нялёгка. Нам хацелася б, каб стадыён быў у лепшым стане. Я ня ведаю, на кім ляжыць гэтая адказнасьць. Я прыходжу гуляць. Я спадзяюся, што ў нас будуць лепшыя умовы», – сказаў Войвада.