Усе навіны

Дэ Бʼязі пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Азербайджана

23 лістапада, 10:59

Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана вырашыла не працягваць кантракт з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Джані дэ Бʼязі.

Зборная пад кіраўніцтвам італьянца заняла 4-е месца ў групе F Еўра-2024, апярэдзіўшы толькі Эстонію. У 8 матчах Азербайджан мае ў сваім актыве 2 перамогі, 1 нічыю і 5 паражэнняў.

Асацыяцыя ўжо стварыла спецыяльную працоўную групу для вызначэння кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай.

Дэ Бʼязі ўзначальваў нацыянальную каманду Азербайджана з лета 2020 года.