Усе навіны

Забелін пра «Нёман»: «Яшчэ ёсць шанец пазмагацца за першае месца, чаго я і жадаю»

23 лістапада, 13:30

Беларускі абаронца «Табола» Павел Забелін падзяліўся меркаваннем пра чэмпіянат Беларусі.

– Аляксей Бага называў вас найлепшым цэнтральным абаронцам краіны. Як успрынялі тыя яго словы?

– Было прыемна, што ён так лічыць. Аляксей Анатольевіч – моцны трэнер для нашага чэмпіянату. І калі ён так сказаў, то гэта нездарма, бо яму ёсць з кім параўноўваць.

– У Беларусі засталося два туры да фінішу чэмпіянату. Як ацэніце выступленне двух вашых былых клубаў – «Нёмана» і «Шахцёра»?

– У тых рэаліях, у якіх знаходзіцца наш чэмпіянат, «Нёман» ужо выступіў выдатна. Яшчэ ёсць шанец пазмагацца за першае месца, чаго я і зычу. Хаця і другая пазіцыя будзе выдатным вынікам для каманды.

Ацэньваць «Шахцёр» цяжка. Гэта каманда заўсёды змагалася за першыя месцы. Але футбалісты і трэнерскі штаб прарабілі выдатную працу. У той сітуацыі, у якой аказаўся клуб, яны даюць максімум. І нават з такім мінусам спакойна пазбягаюць пераходных матчаў, – сказаў Забелін.