Усе навіны

Павел Забелін: «Галоўным было выйграць Кубак Казахстана і патрапіць у еўракубкі. А быць 8-м ці 5-м у табліцы для мяне розніцы няма»

23 лістапада, 13:42

Беларускі абаронца «Табола» Павел Забелін падзяліўся меркаваннем пра турнірнае становішчы сваёй каманды, якая займае 8-е месца ў турнірнай табліцы.

– У плане эмоцый заваёва Кубка Казахстана адрознівалася ад выйгрышу тытулаў у Беларусі? Якія думкі пранесліся ў галаве пасля перамогі?

– Эмоцыі падобныя, але кожны трафей асаблівы. Фінальны матч з «Ардабасы» быў вельмі важным для ўсяго клуба. Мы доўга рыхтаваліся да яго. І як жа добра, што мы выйгралі яго і зараз можна спакойна ісці ў водпуск у выдатным настроі… Вось, пра што я тады думаў.

– Чым растлумачыце 8-е месца «Табола» у чэмпіянаце Казахстана?

– Каманда амаль два месяцы была сканцэнтравана на еўракубках. Тамака аддалі шмат эмоцый, і здарыўся спад. Плюс ужо пасля першага круга было прыстойнае адставанне ад трэцяга месца. Так што ўсё разумелі: галоўнае – выйграць Кубак і патрапіць у еўракубкі. А быць 8-м або 5-м у табліцы для мяне розніцы няма, – сказаў Забелін.