Усе навіны

Забелін пра планы у «Таболе»: «У мяне дзейны кантракт яшчэ на год. Час пакажа»

23 лістапада, 13:55

Беларускі абаронца «Табола» Павел Забелін падзяліўся планамі.

– У прэсе актыўна пішуць, што Міліч Чурчыч пакіне каманду. Патэнцыйны сыход трэнера, які вас запрашаў, не адаб’ецца на вашых планах у «Таболе»?

– Цяжка адказаць на гэтае пытанне. У мяне дзейны кантракт яшчэ на год. Час пакажа.

– Як адаптаваліся ў Кастанаі? Адпачынак плануеце правесці ў родным Гродне?

– Выдатна адаптаваўся. Першыя два месяцы было нялёгка прывыкнуць да пастаянных пералётаў. Але затым асвоіўся, зняў кватэру, перавёз жонку, і ўсё стала добра.

Водпуск правяду пераважна дома, у Гродне. Пабуду з роднымі, сябрамі. Таксама хацелася б злятаць на тыдзень на моры. Пакуль такія планы, – сказаў Забелін.