Усе навіны

Зборная Беларусі перапыніла серыю з 14 выязных афіцыйных матчаў без перамог

24 лістапада, 09:28

Перамога зборнай Беларусі над Косава (1:0) перапыніла серыю з 14 бязвыйгрышных афіцыйных выязных матчаў. Апошні раз зборная перамагала ў гасцях у матчы Лігі нацый супраць Казахстана (2:1) 7 верасня 2020 года. З таго часу зборная Беларусі на чужых палях набрала толькі 4 ачкі (4 нічыіх, 10 параз).

Раней у яе гісторыі была толькі адна больш працяглая гасцявая серыя без вікторый – 22 матчы запар (з 1 чэрвеня 1996-га па 3 верасня 2005-га).

А вось такога паспяховага заключнага чатырохматчавага інтэрвалу ў адборах да ЧЕ і ЧС у актыве беларусаў ніколі не было. У апошніх 4 матчах кваліфікацыі Еўра-2024 наша зборная набрала 8 ачкоў (2 перамогі і 2 паразы). Ранейшы рэкорд быў устаноўлены зборнай пры Хацкевічу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2016 – 7 балаў.