Усе навіны

Казлоў пра выдаленне Садаўнічага ў матчы з БАТЭ: «У запале барацьбы, асабліва не думаеш – за таварыша гатовы парваць»

26 лістапада, 20:59

Паўабаронца «Нёмана» Міхаіл Казлоў падзяліўся меркаваннем аб выдаленні Івана Садоўнічага ў матчы з БАТЭ (2:3).

Абаронца груба сфаліў на Дзмітрыi Анцілеўскім пасля таго, як гулец «Нёмана» Максім Краўцоў некалькі секунд ляжаў на газоне пасля кантакту з супернікам.

– Момант з бойкай на полі: агрэсіўная гульня Вані – гэта следства нежадання БАТЭ гуляць Fair Play у моманце з Краўцовым?

– Так, я думаю гэта было ключавым момантам. Зразумела, што гэта яго не фарбуе. Непрыгожы момант, але, калі ў запале барацьбы, асабліва не думаеш за сабой – за таварыша гатовы парваць. Гэта непрыгожы момант, але мы яго не журылі, пахвалілі, калі можна так сказаць, – сказаў Казлоў.