Усе навіны

Альшэўскі пра капітанскую павязку Дзергачова: «Ён выхаванец БАТЭ, доўга ў клубе, як і Бачароў. Хто больш, той і атрымлівае яе»

26 лістапада, 21:50
4

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў аб прычыне, па якой 22-гадовы галкіпер Вячаслаў Дзергачоў выйшаў на матч з «Нёманам» (3:2) з капітанскай павязкай.

– Дзергачоў выйшаў з капітанскай павязкай. Чыё рашэнне?

– Па сутнасці, я вызначыў. але ад каманды ідзе ўнутраны пасыл. Гэта наш выхаванец, як і Бачароў. Слава доўга знаходзіцца ў клубе. Перавага ў гэтым плане на іх выпадае. Хто больш, той і атрымлівае капітанскую павязку, – сказаў Альшэўскі.

У гэтым сезоне Дзергачоў правёў 6 матчаў у вышэйшай лізе. Валерый Бачароў адсутнічаў з-за хваробы.