Усе навіны

Прэзідэнт «Ардабасы» Абдубаітаў: «Магу запэўніць, што Сяднёў працягне працу з камандай»

28 лістапада, 19:53

Прэзідэнт «Ардабасы» Бауыржан Абдубаітаў распавёў, што беларускі галоўны трэнер каманды Аляксандр Сяднёў працягне працаваць з камандай.

– Хацелася б растлумачыць сітуацыю адносна будучага галоўнага трэнера каманды Аляксандра Сяднёва і асноўнага касцяка нашай каманды. Магу запэўніць, што Сяднёў працягне працу з камандай, яго кантракт аўтаматычна быў працягнуты, паколькі прысутнічаў пункт – калі каманда возьме чэмпіёнскі тытул, пагадненне пралангуецца. Так і адбылося, – сказаў Абудабітаў.