Усе навіны

Жук, Чыкіда, Джыгера пакінулі «Славію» («Ухо»)

28 лістапада, 20:07
1

«Славія» расталася з Уладзіславам Жуком, Паўлам Чыкіда і Аляксандрам Джыгера. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

Каманда за тур да фінішу чэмпіянату Беларусі займае сёмае месца.

Жук у гэтым сезоне правёў 16 матчаў, аддаў адну галявую перадачу.

Чыкіда выходзіў на поле ў 8 матчах, аддаў дзве дзейсныя перадачы.

Джыгера згуляў 11 паядынкаў.