Усе навіны

Расія не згуляе ў Лізе нацый-2024/25

2 снежня, 19:27

УЕФА зацвердзіў працэдуру лёсавання Лігі нацый сезона 2024/25, якая пройдзе 8 лютага 2024-га ў Парыжы. У турніры прымуць удзел 54 каманды, падзеленыя на Лігі A, B, C і D.

Расія не патрапіла ў лік удзельнікаў лёсавання.

Нагадаем, што вясной 2022 года УЕФА адхіліла расійскія клубы і зборныя ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.