Усе навіны

Зборная Беларусі згуляе ў дывізіёне С Лігі нацый. Пераходныя матчы з Літвой адменены

2 снежня, 21:14
2

УЕФА апублікавала размеркаванне зборных па дывізіёнах і кошыках для лёсавання наступнага розыгрышу Лігі нацый.

Зборная Беларусі была залічана ў дывізіён С. Лёсаванне груп адбудзецца 8 лютага 2024-га года.

Дывізіён С

Кошык 1: Румынія, Швецыя, Арменія, Люксембург

Кошык 2: Азербайджан, Косава, Балгарыя, Фарэры

Кошык 3: Паўночная Македонія, Славакія, Паўночная Ірландыя, Кіпр

Кошык 4: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва/Гібралтар.

Раней чакалася, што зборная Беларусі згуляе з Літвой пераходныя матчы за права згуляць у дывізіёне С.