Все новости

Марцел Лічка: «Я не дарос да ўзроўню зборнай Расіі»

3 снежня, 09:41

Галоўны трэнер «Дынама» Масква Марцэл Лічка расказаў, ці хацеў бы ён узначаліць зборную Расіі.

«Думаю, я не дарос да ўзроўню зборнай Расіі. Шчыра, я пра гэта не думаю. Калі б мне прыйшла прапанова ўзначаліць зборную Чэхіі, я б адказаў адмовай.

Калі прапануюць трэніраваць расійскую нацыянальную каманду, таксама адмоўлю. Пакуль што я хачу працаваць на клубным узроўні, сканцэнтраваны на гэтай працы», – сказаў Лічка.

Нагадаем, што чэшскі трэнер з 2018-га па 2019 год узначальваў брэсцкае «Дынама». Пад ягоным кіраўніцтвам каманда выйграла чэмпіянат Беларусі.