Усе навіны

Спалеці пра вынікі лёсавання Еўра-2024: «Усё магло скласціся лепш, але ніколі не забывайце, што мы – Італія»

3 снежня, 16:53

Галоўны трэнер зборнай Італіі Лучана Спалеці пракаментаваў вынікі лёсавання Еўра-2024.

Яго каманда згуляе ў групе В з Іспаніяй, Харватыяй і Албаніяй.

«Усё магло скласціся лепш, але мы патрапілі ў чацвёрты кошык. І ніколі не забывайце, што мы – Італія.

Цяпер складана рабіць нейкія прагнозы, наперадзе яшчэ шмат месяцаў. Албанія даказала, што з'яўляецца добра арганізаванай камандай, але мы ведаем, што шмат будзе залежаць ад нашай формы на той момант, ад падрыхтоўкі і ад таго, як мы спрацуемся.

Кожны, хто любіць гэты від спорту, павінен атрымліваць асалоду ад гэтага выкліку, інакш губляецца ўсе задавальненне ад гульні.

Падчас матчу будуць узнікаць сітуацыі, калі камандзе давядзецца абараняцца, нават у дзесяцёх на краі штрафной пляцоўкі, калі гэта будзе неабходна, але мэта заўсёды заключаецца ў тым, каб гуляць у прывабны і атакуючы футбол. І няхай Віялі засцерагае нас», – сказаў Спалеці.