Усе навіны

Футбалістка зборнай Беларусі Пабегайла: «Базанаў кажа мне: «Як там у Турцыі? Сонейка?» Прапанавала спытаць у тых, хто гуляе ў гэтай краіне»

6 снежня, 17:37
1

Беларуская паўабаронца «Фартуны» і жаночай зборнай Беларусі Анастасія Пабегайла ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе» прыгадала адну з размоваў з Уладзімірам Базанавым.

«Раскажу смешную гісторыю. Прыязджаю на вераснёўскі збор, калі мы ў Будапешце гулялі. Прыязджае туды і Базанаў. Кажа мне: «Ну што, як там у Турцыі? Сонейка? Нармальна?» Мне кажа! Адказваю, што не ведаю, як там у Турцыі, і прапаную спытаць у тых, хто гуляе ў гэтай краіне. Ён такі: «Ты што, не ў Турцыі? А дзе ты? Пытаецца, дзе я гуляю – чалавек, які адказвае за жаночы футбол, нават не ведае сваіх гульцоў і дзе хто гуляе», – успомніла Пабегайла.