Усе навіны

Кіраўнік Літоўскай федэрацыі футбола Станкявічус: «Спадзяюся, у новым розыгрышы Лігі нацый мы не будзем гуляць з Беларуссю»

7 снежня, 13:33
1

Кіраўнік Літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус падзяліўся меркаваннем пра змену суперніка ў стыкавых матчах Лігі нацый. Раней зборная Літвы павінна была згуляць з Беларуссю, аднак УЕФА змяніў суперніка.

– Спачатку УЕФА не ўспрыняў сур'ёзна нашу пазіцыю. Прапановы змяніць суперніка падаваліся ўтопіяй, але мы засталіся прынцыповымі.

У верасні пайшлі чуткі, што Расія дакладна нідзе не будзе ўдзельнічаць, фармат крыху зменіцца, і, магчыма, гэтага можна будзе пазбегнуць. У выніку выканкам УЕФА адобрыў новую сістэму. У выніку ўдалося пазбегнуць канфрантацыі з Беларуссю. Мы згуляем з Гібралтарам.

УЕФА не дае нам зорачку, каб мы не маглі сустрэцца. Так што шанц ёсць. Я спадзяюся, што гэта не спраўдзіцца. Лічу, жэрабя будзе спрыяльнае, і мы не будзем гуляць з беларусамі, што можа адбыцца ўжо восенню наступнага года, у новым сезоне Лігі нацый. Што адбудзецца, калі згуляем? Палітыка пачалася б нанова. Але, думаю, можна было б не гуляць з імі ў Лізе нацый, – сказаў Станкявічус.