Усе навіны

Карла Анчалоці: «Было б выдатна калі-небудзь узначаліць зборную Італіі»

9 снежня, 15:22

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці заявіў, што ў будучыні хацеў бы ўзначаліць зборную Італіі.

«Бразілія? Вядома, цікавасць ёсць, але кантракт з «Рэалам» заканчваецца 30 чэрвеня 2024 года. Ёсць час, каб прыняць правільнае рашэнне.

Італія? Канешне, гэта было б выдатна, але зборная ў надзейных руках. Спалеці – топ-трэнер, і ён гэта даказаў. Ён вельмі разумны і ідзе ў нагу з часам», – сказаў Анчалоці ў інтэрв'ю TV7.