Усе навіны

Юдзянкоў пра узроўні чэмпіянату Беларусі і Казахстана: «Год таму думаў, што аднолькавы. Цяпер скажу, што Казахстан наперадзе»

10 снежня, 18:12

Беларускі абаронца «Мактаарала» Руслан Юдзянкоў параўнаў узровень чэмпіянатаў Беларусі і Казахстана.

– Параўнайце ўзровень чэмпіянатаў Казахстана і Беларусі?

– Узровень чэмпіянатаў зараз многія пытаюцца ў беларусаў, і ўсе адказваюць адно і тое ж – чэмпіянат Казахстана зараз вышэйшы. У мінулым годзе, калі прыехаў сюды, думаў, што ўзровень плюс мінус аднолькавы. Але цяпер, магу з упэўненасцю сказаць, што чэмпіянат Казахстана сышоў наперад, – сказаў Юдзянкоў