Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «На мой погляд, выбар найлепшага беларускага трэнера-2023 павінен быць паміж Сяднёвым і Шпілеўскім»

12 снежня, 12:30

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» падзяліўся думкамі пра кандыдатаў на званне найлепшага беларускага трэнера 2023-га года.

«Вядома, у намінацыі найлепшага трэнера Беларусі заўсёды дамінаваў Віктар Ганчарэнка. Проста самы паспяховы трэнер за апошняе дзесяцігоддзе. І спачатку з футбольным клубам БАТЭ, а потым са сваім легіянерскім перыядам у Расіі. Там былі клубы ўзроўню ЦСКА, быў яшчэ «Краснадар» і гэтак далей. Але гэта ўзровень каманд, якія змагаюцца за чэмпіёнства ў рэшце рэшт у моцнай лізе на той момант. У гэтым годзе Віктар Ганчарэнка падкасіўся з «Уралам», наколькі я разумею.

І ёсць іншыя кандыдаты. І вось мне здаецца, што выбар будзе паміж Вадзімам Скрыпчанкам, які выйграў разам з мінскім «Дынама» праз 19 гадоў чэмпіёнскі тытул, і Ігарам Кавалевічам, які проста закахаў у сябе разам з «Нёманам» з гэтай чэмпіёнскай гонкай, з еўракубкамі, з інтэрв'ю, з усім астатнім.

Ну вось, калі пакласці руку на сэрца, выбіраць трэба паміж двума іншымі кандыдатамі. З аднаго боку Аляксандр Сяднёў з «Ардабасы» перамог у чэмпіянаце Казахстана, які мацнейшы па ўзроўні за цяперашні чэмпіянат Беларусі.

А з іншага боку, ёсць адзіны беларускі трэнер, які зараз бярэ ўдзел у еўракубках, у Лізе Еўропы. Няхай там, увогуле, і няма дасягненняў, але да Лігі Еўропы дабраўся і гуляе, а таксама стаў чэмпіёнам Кіпра якраз-такі сёлета. Гэта, вядома, Аляксей Шпілеўскі разам з «Арысам». Вось такі павінен быць выбар, гэта на мой погляд», – сказаў Хадасевіч.