Усе навіны

Шкурын абышоў Раналду і Левандоўскага па індэксе вынiковасці CIES

12 снежня, 13:40

Даследчыкі міжнароднай арганізацыі CIES Football Observatory прааналізавалі нападаючых з 65 найлепшых ліг свету з пункту гледжання іх вынiковасці ў бягучым сезоне.

Паказчык вынiковасці разлічваўся шляхам памнажэння колькасці галоў, забітых ва ўнутранай лізе за 90 хвілін, на каэфіцыент рэалізацыі ўдараў. Вынік карэкціраваўся з улікам спартыўнага ўзроўню згуляных матчаў. Улічваліся толькі гульцы, якія згулялі ў гэтым сезоне не менш за 720 хвілін.

Першым у рэйтынгу стаў англiчанiн Хары Кейн з мюнхенскай «Баварыі».

Беларускі нападаючы «Сталі» Ілля Шкурын заняў 54-е месца. 55-ы радок заняў форвард саудаўскага «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду.

Форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі стаў толькі 78-м у спісе.