Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Я сапраўды не найлепшы трэнер Беларусі ў 2023 годзе»

12 снежня, 21:16
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся эмоцыямі пасля ўручэння ўзнагароды «Найлепшага тэрэнера Беларусі 2023» на цырымонію закрыцця футбольнага сезона «Зорны мяч»

«Усё ў жыцці адносна, таму я дакладна не найлепшы трэнер, а я так тут выпадкова выйшаў.

Найлепшае – гэта мой трэнерскі штаб, маё асяроддзе, людзі, якія са мной працавалі. Таму гэта так здарылася. Гэта па спісах я найлепшы, а так я не найлепшы.

Ёсць найлепшыя – гэта найлепшы трэнер Беларусі за ўсю гісторыю Эдуард Васільевіч Малафееў, на дадзены момант найлепшы гэта Віця Ганчарэнка, на гэтую ўзнагароду прэтэндаваў Саша Сяднёў. Гэта значыць, тут вельмі шмат найлепшых, але я да іх не стаўлюся», – сказаў Кавалевіч.