Усе навіны

Джуд Белінгем: «Зідан – адзін з найлепшых паўабаронцаў у гісторыі»

12 снежня, 22:05

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем распавёў пра ягоную сувязь з Зінедзінам Зіданам праз буцы Adidas.

«Зідан – адзін з лепшых паўабаронцаў у гісторыі. Спадзяюся захаваць спадчыну яго нумара 5 і яго буцаў. Калі бачу пару Adidas Predator, першае, што прыходзіць на розум – удар Зідана.

Спадзяюся, наперадзе нас чакае шмат вялікіх момантаў, калі змагу працягнуць спадчыну гэтых буцаў і гэтага брэнда. Паспрабаваць натхніць наступнае пакаленне, якое прыйдзе пасля мяне. Зідан, Бэкхэм і Джэрард рабілі гэта раней, зараз гэта мая адказнасць і гонар. Спадзяюся атрымліваць задавальненне ў працэсе», – сказаў Беллінгем на мерапрыемстве Adidas з нагоды 30-годдзя серыі Predator.

Белінгем у гэтым сезоне забіў 16 галоў і зрабіў 5 асістаў у 19 матчах.