«Астан Віла», «Ліль», «Фіярэнціна» – выйшлі ў 1/8 ЛК, «Айнтрахт», «Аякс», «Бетыс» згуляюць у 1/16 плэй-оф
Завяршыліся групавыя этапы Лігі канферэнцый і Лігі Еўропы.
Па выніках групавых стадый вызначыліся ўдзельнікі раундаў плей-оф 1/16 і 1/8 фіналу Лігі канферэнцый.
У стадыю 1/8 фіналу напрамую трапілі каманды, якія выйгралі свае групы ЛК.
Удзельнікі 1/8 фіналу ЛК: «Ліль», «Макабі» Тэль-Авіў, «Вікторыя» Пльзень, «Бруге", «Астан Віла», «Фіярэнціна», ПАОК, «Фенербахчэ»
У стадыю 1/16 плэй-оф Лігі канферэнцый выйшлі клубы, якія занялі другія месцы ў квартэтах Лігі канферэнцый і трэція пазіцыі ў групах Лігі Еўропы.
Другія каманды груп Лігі канферэнцый: «Слован» Браціслава, «Гент», «Дынама» Заграб, «Будзе-Глімт», «Легія», «Ферэнцвараш», «Айнтрахт», «Лудагарэц»
Трэція каманды груп Лігі Еўропы: «Алімпіякас», «Аякс», «Бетыс», «Штурм», «Юніён», «Макабі» Хайфа, «Сервет», «Мольдэ»
Вынікі груп Лігі канферэнцый тут.
Вынікі груп Лігі Еўропы тут.