Усе навіны

Сяднёў стаў другім у апытанні на найлепшага трэнера Беларусі, Скрыпчанка – трэцім, Шпілеўскі – чацвёртым

15 снежня, 10:20

Сталі вядомы вынікі галасавання найлепшага трэнера Беларусі-2023. Першае месца заняў галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, які ў апытанні газеты «Прэсбол» набраў 82 галасы.

Настаўнік «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў набраў 74 балы.

Вадзім Скрыпчанка з мiнскага «Дынама» мае 45 ачкоў.

За Аляксея Шпілеўскага з «Арыса» прагаласавалі 40 чалавек.