Усе навіны

Гулец «Славіі» Дрос: «Мы рабілі ўсё, каб змагацца за месца ў тройцы да апошняга тура, але чагосьці не хапіла»

17 снежня, 21:10

Паўабаронца «Славіі» Крысціян Дрос падвёў вынікі года для мазырскай каманды.

– Як ацэніце мінулы сезон чэмпіянату, ці выканала каманда пастаўленыя задачы?

– З самага пачатку як Іван Сяргеевіч Біёнчык прыняў каманду, мэта была адна – перамагаць у кожным матчы, прагрэсаваць як каманда, і што не мала – індывідуальна, кожнаму гульцу. Мне цяжка сказаць, ці выканалі мы задачу, маглі дасягнуць большага. Але ў нас былі яркія перамогі, якія выклікалі ў заўзятараў Мазыра гонар за каманду свайго горада. Таксама індывідуальна ўсе хлопцы выраслі як ментальна, так і ў прафесійным плане. Улічваючы, што мы маглі дасягнуць большага, значыць ёсць куды расці і будзем працаваць, каб дасягнуць гэтых мэт.

– На пэўным адрэзку «Славія» ішла ў тройцы лідараў, што перашкодзіла замацавацца?

– Не скажу, што нам нешта перашкодзіла замацавацца ў тройцы. Усё ж такі каманды, супраць якіх мы гуляем у чэмпіянаце – сур'ёзныя супернікі. Кожны з іх можа адабраць ачкі, будзь ты на першым месцы ці ў канцы табліцы. Са свайго боку магу сказаць, што хлопцы выкладваліся ў кожнай гульні на поўную. У трэніровачным працэсе таксама вельмі шмат працавалі, каб сфарміраваць моцную і стабільную каманду. У некаторых гульнях нам не хапала крыху шанцавання. Мы рабілі ўсё, каб змагацца за месца ў тройцы да апошняга тура, але чагосьці не хапіла, – адзначыў Дрос