Усе навіны

«Лейпцыг» прапанаваў «Напалі» 25 млн еўра за Элмаза

20 снежня, 11:10

«Лейпцыг» хоча падпісаць паўабаронцу «Напалі» Эліфа Элмаза, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Нямецкі клуб ужо зрабіў прапанову па трансферу гульца ў памеры 25 млн еўра.

Кантракт Элмаза з «Напалі» дзейнічае да лета 2025 года, аднак ён адкрыты да зменаў і не супраць змяніць каманду.

Эліф выступае за клуб з Неапаля з ліпеня 2019-га пасля пераходу з «Фенербахчэ» за 16,2 млн еўра.

Партал Transfermarkt ацэньвае футбаліста ў 26 млн. еўра.

У гэтым сезоне Элмаз вызначыўся 2 галамі ў 16 матчах за клуб. Поўная статыстыка 24-гадовага гульца тут.