Усе навіны

Буцько падпісаў кантракт са «Славіяй»

21 снежня, 18:11

Беларускі нападаючы Аляксандр Буцько папоўніў шэрагі «Славіі». Некалькімі тыднямі раней ён пакінуў «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне-2023 футбаліст правёў 7 матчаў за жодзінскі клуб у вышэйшай лізе, а таксама некалькі разоў згуляў у першынстве дублёраў, дзе вызначыўся 6 галамі.

Буцько 26 гадоў. Раней ён гуляў у «Лідзе», «Астраўцы» і гомельскім «Лакаматыве».