Усе навіны

Абаронца «Сан-Паўлу» Бералдо падпіша з «ПСЖ» 5-гадовы кантракт

25 снежня, 17:21

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана раскрыў дэталі будучага кантракту абаронцы «Сан-Паўлу» Лукаса Бералда з «ПСЖ».

Пагадненне з 20-гадовым бразільцам будзе разлічана на 5 гадоў.

Футбаліст пройдзе медагляд ужо на гэтым тыдні.

Раней паведамлялася, што сума трансферу складзе 20 мільёнаў эўра.

Бералда ў сезоне-2023 правёў 48 матчаў за «Сан-Паўлу» і забіў 1 гол. Статыстыка – тут.