Усе навіны

Анцілеўскі – найлепшы гулец і аўтар найлепшага гола БАТЭ ў лістападзе-снежні

25 снежня, 19:33

Па выніках галасавання лепшым футболістам БАТЭ ў лістападзе-снежні прызнаны Дзмітрый Анцілеўскі. Нападаючы набраў 55% галасоў. На фінішным адрэзку сезона Анцілеўскі выходзіў у стартавым складзе ў 3 матчах вышэйшай лігі і забіў 3 галы – мінскаму «Дынама» (1:0), «Нафтану» (7:0) і «Нёману» (3:2).

Пераможнае ўзяцце варот мінскага «Дынама» стала найлепшым голам БАТЭ ў лістападзе. На 71-й хвіліне таго матча Дзмітрый прынёс перамогу барысаўскай камандзе.

Для Анцілеўскага гэта другое запар такое прызнанне ў гэтым сезоне: раней ён станавіўся лепшым футбалістам і аўтарам лепшага гола БАТЭ па выніках кастрычніка. Тады ж ён быў названы і найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце.