Усе навіны

Раналду, Бензема, Белінгем – намінанты на трапленне ў зборную года па версіі FIFPro

3 студзеня, 18:28

Сталі вядомы намінанты на трапленне ў зборную года па версіі FIFPro.

Галкіперы: Цібо Куртуа («Рэал»), Эдэрсан («Манчэстэр Сіці»), Эміліяна Марцінес («Астан Віла»)

Абаронцы: Рубен Дыяш («Манчэстэр Сіці»), Вірджыл ван Дэйк («Ліверпуль»), Эдэр Мілітаа («Рэал»), Антоніа Рудзiгер («Рэал»), Джон Стоўнз («Манчэстэр Сіці»), Кайл Уокер («Манчэстэр» Сіці»)

Паўабаронцы: Джуд Белінгем («Рэал»), Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»), Ілкай Гюндаган («Барселона»), Лука Модрыч («Рэал»), Радры («Манчэстэр Сіці»), Бернарду Сілва («Манчэстэр Сіці»), Федэрыка Вальвердэ («Рэал»)

Нападаючыя: Карым Бензема («Аль-Ітыхад»), Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»), Хары Кейн («Баварыя»), Кіліян Мбапэ («ПСЖ»), Ліянэль Месі («Інтэр» Маямі), Крыштыяну Раналду (« Аль-Наср»), Вінісіус Жуніяр («Рэал»)

Імёны пераможцаў будуць аб'яўлены на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 15 студзеня ў Лондане.

Летась у зборную трапілі: Ціба Куртуа, Ашраф Хакімі, Вірджыл ван Дэйк, Жаау Канселу, Кевін дэ Бруйне, Каземіра, Лука Модрыч, Ліянэль Месі, Карым Бензема, Эрлінг Холанд і Кіліян Мбапе.