Усе навіны

Мігаль узначаліць дубль БАТЭ, Рагожкін будзе асістэнтам

4 студзеня, 20:52

Беларускі спецыяліст Іван Мігаль стане галоўным трэнерам дубліруючага складу БАТЭ. Яму асіставаць будзе Віталь Рагожкін.

Пра гэта расказаў галоўны трэнер асноўнай каманды Ігар Крывушэнка.

Раней пасаду галоўнага трэнера дубля пакінуў Віктар Ганчарэнка, з якім каманда фінішавала другой у сезоне-2023.

У 2019 годзе тандэм Мігаля і Рагожкіна прывёў каманду БАТЭ, складзеную з гульцоў 2001 года нараджэння, да чэмпіёнства свайго ўзросту. У 2020-м яны ж з гульцамі БАТЭ 2009 года нараджэння выйгралі чэмпіянат Мінска.

Раней паведамлялася, што дублюючыя каманд клубаў вышэйшай лігі ў сезоне-2024 будуць выступаць у Д3.