Усе навіны

Падпісант рэжымнага ліста Яблонскі перайшоў у «Астэрас»

4 студзеня, 21:50

28-гадовы беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі перайшоў у «Астэрас» з грэчаскай Суперлігі.

Кантракт разлічаны да лета 2025 года.

Нагадаем, пасля сыходу ўлетку з «Арыса» футбаліст заставаўся без клуба.

«Астэрас» пасля 16 тураў займае шостае месца ў турнірнай табліцы.

Нагадаем, Яблонскі з'яўляецца падпісантам рэжымнага ліста спартсменаў.