Усе навіны

Павел Забелін: «Вяду перамовы ў Казахстане, у Еўропу пакуль патрапіць цяжкавата»

9 студзеня, 12:39

Беларускі футбаліст Павел Забелін, які пакінуў казахстанскі «Тобол» распавёў, дзе б хацеў працягнуць сваю кар'еру.

– З родным «Нёманам» марыце выйграць трафей?

– Было б прыемна. Усяму свой час. Хачу праз пару гадоў вярнуцца ў Гродна. Аднак сёння мае думкі толькі пра тое, каб гуляць за мяжой.

– Супрацоўніцтва з «Таболам» завершана. Што далей?

– Вяду перамовы з іншымі казахстанскімі камандамі. Хацелася б, вядома, паспрабаваць сябе ў Еўропе, але пакуль туды патрапіць цяжкавата. Хаця ў будучыні ўсё магчыма. Хто ведае, які ў карʼеры можа адбыцца паварот і што ён прынясе, – сказаў Забелін.