Усе навіны

У Беларусі могуць з'явіцца Акадэміі футбола пры клубах Д1 і Д2

9 студзеня, 18:44

8 студзеня ў Доме футбола адбылося паседжанне Савета клубаў Д1 і Д2. На ім прайшло абмеркаванне стварэння Акадэмій футбола пры спартыўных школах, якія ўключаны ў структуру клубаў.

Кіраўнік тэхнічнага цэнтра АБФФ Дзмітрый Касянок назваў галоўныя напрамкі работы па іх стварэнню: прыняцце агульнай структуры падрыхтоўкі маладых футбалістаў і стварэнне арганізацыйна-прававой базы, якая будзе адпавядаць заканадаўству.

Да 19 студзеня АБФФ сумесна з так званым міністэрствам спорту створыць працоўную групу, у якую ўвойдуць кіраўнікі клубаў.

Галоўнай задачай стане падрыхтоўка неабходных дакументаў для стварэння агульнай структуры Акадэмій футбола па ўсёй Беларусі.