Усе навіны

Гульцы зборнай Гамбіі страцілі прытомнасць у самалёце з-за недахопу кіслароду

11 студзеня, 17:00

Частка дэлегацыі зборнай Гамбіі страціла прытомнасць у самалёце па дарозе на Кубак Афрыкі. Прычынай таму паслужыла спякота і недахоп кіслароду ў салоне самалёта.

Некаторыя футбалісты пасля пасадкі ў самалёт адчулі моцны галаўны боль і моцнае галавакружэнне. У выніку праз 9 хвілін палёту пілот здзейсніў аварыйную пасадку.

Сітуацыю пракаментаваў галоўны трэнер зборнай Гамбіі Том Сайнтфіт.

«Мы ўсе маглі быць мёртвымі. Мы ўсе хутка заснулі. Я таксама. Мне сніліся кароткія сны пра тое, як склалася маё жыццё.

Праз 9 хвілін пілот вырашыў вярнуцца, бо не было падачы кіслароду. Некаторыя гульцы не прачыналіся адразу пасля прызямлення.

Мы ледзь не атруціліся ўгарным газам. Яшчэ паўгадзіны палёту, і мы ўсе былі б мёртвыя», – сказаў Сайнтфіт.