Усе навіны

Іван Біёнчык: «Мы павінны быць паслядоўнымі ў задачах і ў працы, хоць да нас і прыйшлі добрыя хлопцы»

15 студзеня, 11:09

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык выказаўся пра змены у складзе клуба за апошні час.

– Скаўцкая служба добра папрацавала ў міжсезонцы. Падпісалі шмат новых гульцоў. Як яны сябе праявілі сёння?

– Хачу зараз крыху падсумаваць і падзякаваць вам за тое, што вы згадалі назву «скаўцкая служба». І хочацца верыць, што ў нас у хуткім часе ва ўсіх клубаў яны будуць. З пункту гледжання таго, каго мы падпісалі, то я салідарны з вамі. Мы падпісалі шмат добрых хлопцаў, кваліфікаваных гульцоў. Вялікая ім падзяка за тое, што яны да нас прыйшлі. Мы вельмі задаволены.

– Можа, плануюцца новыя падпісанні?

– Новыя падпісанні, безумоўна, плануюцца.

– Ці праўда, што Вепа Жумаеў папоўніць склад?

– Так, цалкам верагодна.

– Але такая трансферная палітыка павінна падмацоўвацца сур'ёзнымі задачамі на сезон. Яны ўжо ёсць?

– Наконт мэт на сезон. Думаю, што ўсё мусіць быць паступальна. Прамовіць пэўныя словы і рэалізаваць іх – гэта розныя рэчы. Мы мусім быць паслядоўнымі ў задачах і ў працы. Так, да нас прыйшлі добрыя хлопцы, але гэта не азначае, што мы зараз павінны замахнуцца на нешта большае, чым на тое, што мы павінны ў сваім паступальным развіцці.

– Але таксама было і шмат сыходаў, напрыклад, Ілля Руцкі. Хто зараз стане капітанам каманды?

– Капітанам каманды? Ведаеце, я хачу паразмаўляць з пункту гледжання таго, што кожны гулец гатовы быць капітанам каманды. Кожны гулец – гэта асоба, ён гатовы ўнесці свой унёсак як і ў пазаўрочныя мерапрыемствы, так і ў дзеяннях на пляцоўцы падчас заняткаў і падчас гульні.

– А можа, пра сыходы ёсць новая інфармацыя?

– Пакуль ніякай інфармацыі няма, – адказаў Биончик.