Усе навіны
Video

Бразілец Мадруга атрымаў прэмію Пушкаша за лепшы гол 2023 года

15 студзеня, 23:55

Лаўрэатам прэміі за найлепшы гол 2023 года стаў бразільскі футбаліст Гільерма Мадруга.

Футбаліст забіў гэты мяч у складзе «Батафога Сан-Паўлу» ў бразільскай серыі Б. З 2024 года ён гуляе за «Куябу» з Серыі А.

23-гадовы футбаліст выступае на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У яго актыве 46 матчаў, 2 галы і 3 асісты ў клубнай кар'еры.

Сезон-2024 стане для яго дэбютным у Серыі А, да гэтага ён не гуляў у элітным дывізіёне.