Усе навіны

Мілеўскі паведаміў, што ягоны дом абшукала паліцыя

17 студзеня, 21:11

У доме беларускага экс-форварда кіеўскага «Дынама» Арцёма Мілеўскага паліцыя правяла ператрус, паведаміў былы футбаліст у сваім тэлеграм-канале.

«14.01.2024, 08.00 раніцы… З Новым годам. Засяваць прыйшла Унутраная Бяспека Нацпаліцыі Украіны.

Карацей, прыстойна пакашмарылі. Забілі нервовыя клеткі… У сувязі з таямніцай следства, Нацпаліцыя забараніла выкладаць поўнае відэа ператрусу», – напісаў Мілеўскі.

Пазней ён дадаў на відэа: «вобыскі праводзяць з раніцы, выбілі дзверы».

Адзначым, што ў верасні Мілеўскі быў шпіталізаваны. Яго былы партнёр па «Дынама» Аляксандр Аліеў паведаміў, што Арцём быў у коме.

Мілеўскі выступаў за брэсцкае «Дынама», а таксама нарадзіўся ў Мінску і мае беларускае грамадзянства.