Усе навіны

Анцілеўскі блізкі да пераходу ў «Хапаэль» з Хайфы (football.by)

18 студзеня, 19:12

Гулец зборнай Беларусі па футболе Дзмітрый Анцілеўскі блізкі да пераходу ў «Хапаэль Хайфа» з ізраільскага чэмпіянату. Пра гэта паведамляе football.by.

Нападаючы пакінуў БАТЭ 28 снежня мінулага года. За барысаўчан Анцілеўскі ў 2022 і 2023 гадах згуляў у 37 матчах, у якіх забіў 11 мячоў. Поўная статыстыка тут.

«Хапаэль» з Хайфы ідзе зараз на 3-ім месцы ў чэмпіянаце Ізраілю.