Усе навіны

Раман Грыбоўскі: «Біёнчык максімаліст, і мне гэта падабаецца, трэба імкнуцца да большага»

18 студзеня, 20:29

Беларускі футбаліст Раман Грыбоўскі, які 12 студзеня перайшоў з «Нёмана» ў «Славію», падзяліўся меркаваннем пра свайго новага трэнера Івана Біёнчыка.

– Вы ўжо паспелі папрацаваць пад кіраўніцтвам Біёнчыка ў яго бытнасць галоўным трэнерам мінскага «Луча», а затым аб'яднанай каманды «Дняпро». Ці не гэтая абставіна адыграла ключавую ролю пры выбары вамі чарговага клуба?

– Я рады, што зноў змагу папрацаваць з трэнерскім штабам Івана Сяргеевіча. Нейкія моманты мне знаёмыя, з нечым яшчэ трэба пазнаёміцца, але ў цэлым прыемна апынуцца ў Мазыры. Вядома, футбол не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца, патрабаванні мяняюцца. Але, мусіць, было б складаней, калі б я да гэтага не ведаў галоўнага трэнера.

– Іван Сяргеевіч змяніўся? Стаў яшчэ больш патрабавальным?

– У футбольным плане ён заўсёды быў патрабавальным: і пяць гадоў таму, калі я з ім працаваў, і зараз. Іван Сяргеевіч максімаліст, і мне гэта вельмі падабаецца. Мэты заўсёды трэба ставіць і дасягаць іх, імкнуцца да большага, – сказаў Грыбоўскі.