Усе навіны

Уладальнік «Хапаэля» з Хайфы Кац: «Анцiлеўскі дапаможа дасягнуць мэт у сезоне, прысвечаным стогадоваму юбілею клуба»

19 студзеня, 10:32

Уладальнік «Хапаэля» з Хайфы Ёаў Кац падзяліўся меркаваннем аб пераходзе ў каманду беларускага форварда Дзмітрыя Анцілеўскага.

– Мы рады дадаць у нашу атакавалую лінію яшчэ аднаго якаснага гульца, які дапаможа нам дасягнуць нашых мэтаў у сезоне, прысвечаным стогадоваму юбілею клуба, – сказаў Кац.

Нагадаем, у складзе каманды выступае беларускі абаронца Дзяніс Палякоў.