Усе навіны

Суарэс, Месі, Бускетс і Альба адначасова згулялі за «Інтэр» Маямі ў спарынгу з Сальвадорам

20 студзеня, 11:08

«Інтэр» Маямі правёў таварыскі матч са зборнай Сальвадора – 0:0.

За клуб МЛС дэбютаваў Луіс Суарэс.

Суарэс, а таксама іншыя былыя гульцы «Барселоны» – Ліянэль Месі, Серджы Бускетс і Жордзі Альба – адначасова пачалі кантрольную гульню ў стартавым складзе і адначасова былі замененыя ў перапынку.

Гэта быў першы перадсезонны спарынг маямскага клуба.