Усе навіны

Выданне FourFourTwo прызнала Бартана самым ненавісным чалавекам у футболе, Раналду – 7-й, Маўрынью – 10-й

20 студзеня, 13:06

Выданне FourFourTwo склала рэйтынг самых ненавісных людзей у сусветным футболе.

На першае месца аўтар паставіў былога гульца «Манчэстэр Сіці» і іншых англійскіх клубаў Джоўі Бартана. Нядаўна ён негатыўна выказаўся супраць пакета дапамогі Украіне, назваўшы яго «чарговым пустым марнаваннем». Таксама ён сістэматычна выступае супраць жанчын у футболе.

«З чаго б пачаць, калі гаворка ідзе пра тое, чаму Джоі Бартан з'яўляецца такой ненавіснай футбольнай фігурай? Недакурак запаленай цыгары ў воку маладога гульца? Шматлікія іншыя акты гвалту на поле і па-за ім? Яго адкрыта агідныя напады ў сацыяльных сетках на жанчын у футболе? Спіс можна працягваць і працягваць.

У Бартана была доўгая карʼера на самым высокім узроўні, але яго няздольнасць паводзіць сябе прыстойна азначае, што яго запомняць амаль за ўсё, акрамя гэтага», – так апісаў Бартана аўтар рэйтынгу Том Хенкук.

Топ самых ненавісных людзей у футболе па версіі FourFourTwo

1. Джоўі Бартан

2. Ёзэф Блатэр (былы прэзідэнт ФІФА, абвінавачаны ў карупцыі)

3. Харальд Шумахер (былы нямецкі брамнік, які на ЧС-1982 урэзаўся ў французскага абаронцы Патрыка Батысана, зламаўшы яму шыйныя пазванкі і выбіўшы два зубы)

4. Мішэль Плаціні (3-разовы ўладальнік «Залатога мяча», былы прэзідэнт УЕФА, абвінавачаны ў карупцыі)

5. Эль-Хаджы Дыўф (былы сенегальскі нападаючы «Ліверпуля» і «Рэйнджэрс», які ўвесь час пляваўся ў супернікаў)

6. Джон Тэры (былы абаронца «Чэлсі» і зборнай Англіі)

7. Крышцiяну Раналду

8. Луіс Суарэс

9. Піт Вінкельман (функцыянер, ініцыяваў перайменаванне гістарычнага англійскага клуба «Уімблдон» у «МК Донс»)

10. Жазэ Маўрынью

...

14. Дыега Марадона

17. Дыега Коста (былы нападаючы «Чэлсі» і «Атлетыка»)

19. Паола Ды Каніа (былы нападаючы «Лацыа», які святкуючы гол, здзейсніў «рымскі салют», а таксама зʼяўляецца прыхільнікам Беніта Мусаліні)

24. Марк ван Бомэл (былы паўабаронца «Баварыі», «Барселоны» і «Мілана», цяперашні галоўны трэнер «Антвэрпэна»)

27. Алекс Фергюсан

31. Серхіа Рамас

32. Пепэ