Усе навіны

Раналду прызнаны найлепшым гульцом 2023 года на прэміі Globe Soccer Awards па версіі балельшчыкаў

20 студзеня, 13:23

Учора, 19 студзеня, адбылася цырымонія ўзнагароджання Globe Soccer Awards.

У фанацкім галасаванні за званне лепшага гульца 2023 года перамог нападаючы «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крышцiяну Раналду.

Таксама ён быў прызнаны найлепшым гульцом Блізкага Усходу і выйграў узнагароду імя Дыега Марадоны. Летась 38-гадовы партугалец забіў 54 галы за клуб і зборную і стаў лепшым бамбардзірам у свеце.