Усе навіны

Кейн – найлепшы нападаючы свету па версіі FourFourTwo, Мбапэ – трэці, Нуньес – восьмы

20 студзеня, 15:18

Брытанскае выданне FourFourTwo склала спіс 10 найлепшых нападаючых свету на дадзены момант.

Найлепшым прызнаны форвард зборнай Англіі і «Баварыі» Хары Кейн, які зараз з'яўляецца найлепшым бамбардзірам Бундэслігі (22).

На другім месцы нападаючы зборнай Нарвегіі і «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд, які зʼяўляецца адным з лепшых бамбардзіраў АПЛ (14) і Лігі чэмпіёнаў (5).

На трэцім – нападаючы зборнай Францыі і «ПСЖ» Кіліян Мбапе – лепшы бамбардзір Лігі 1 (19).

Поўны топ выглядае наступным чынам:

1. Хары Кейн («Баварыя»)

2. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»)

3. Кіліян Мбапэ («ПСЖ»)

4. Віктар Асімхен («Напалі»)

5. Лаўтара Марцінес («Інтэр»)

6. Сон Хын Мін («Тотэнхэм»)

7. Аляксандэр Ісак («Ньюкасл»)

8. Дарвін Нуньес («Ліверпуль»)

9. Рандаль Кало-Муані («ПСЖ»)

10. Сантʼяга Хіменэс («Феенаорд»)