Усе навіны

Раман Грыбоўскі: «У тым годзе адчуў, што такое змагацца за чэмпіёнства. Хочацца працягваць у тым жа духу»

20 студзеня, 19:55

Навічок «Славіі» Раман Грыбоўскі распавёў аб пераходзе ў клуб з Мазыра.

– Ты нядаўна перайшоў з «Нёмана» ў «Славію». Як паўстала дадзеная прапанова і чаму адважыўся на пераход?

– У мяне скончыўся кантракт з «Нёманам». Стэлефанаваліся з памочнікам галоўнага трэнера, які прапанаваў мне пераехаць. Пераехаў і падпісалі кантракт.

– Ты ўжо гуляў у камандзе Івана Біёнчыка. Ці паўплывала гэта на рашэнне перабрацца ў Мазыр?

– Можа і паўплывала, што мы ўжо былі знаёмыя. Адыграла нейкі плюс у маім рашэнні.

– На тваёй пазіцыі ў «Славіі» цяпер Андрэй Салавей, ёсць яшчэ нападнікі. Як ты плануеш у сезоне праявіць сябе, можа быць ставіш сабе нейкую планку?

– Стаўлюся спакойна. «Канкурэнцыя і канкурэнцы» Планкі як бы няма. Галоўнае выходзіць на кожную гульню, па магчымасці дамагацца станоўчага выніку для каманды. Са свайго боку – дапамагаць камандзе галамі, любымі дзеяннямі, а там ужо паглядзім, як атрымаецца.

– Многія хлопцы адзначалі, што перад камандай ставяць сур'ёзныя мэты. Ты таксама максімаліст у плане вынікаў для каманды ў гэтым сезоне?

– Вядома, хацелася б. У тым годзе адчуў, што такое змагацца за чэмпіёнства. Хочацца працягваць у тым жа духу.

– Ці прапаноўваў табе «Нёман» застацца пасля сезону?

– Не, не прапаноўваў, – сказаў Грыбоўскі.