Усе навіны

Егіпецкая асацыяцыя футбола прынесла ў ахвяру карову дзеля «шанцавання ў плэй-оф КАН-2024»

27 студзеня, 15:54

Прадстаўнік дэлегацыі зборнай Егіпта Махамед Морад у пятніцу паведаміў The Associated Press, што асацыяцыя футбола краіны прынесла ў ахвяру карову дзеля «шанцавання на Кубку Афрыкі». Мяса ў выніку раздалі жыхарам Каіра, якія маюць у гэтым патрэбу. У 1/8 фіналу КАН-2024 Егіпет згуляе з ДР Конга. Матч пройдзе ў нядзелю, 28 студзеня. Каманда страціла капітана Махамеда Салаха з-за траўмы, але ён можа вярнуцца на завяршальныя стадыі турніру ў выпадку праходу зборнай.